Сара Расэцці
Мадона, якая плача ў маленькім аўстралійскім горадзе Рокінгеме, -- адна з праяў дзіўнай і невытлумачанай з’явы. Невялічкая статуэтка Мадоны ў Чывітавекіі, паблізу ад Рыму, плакала крывавымі слязьмі ў 1995 годзе, а гіпсавая выява Панны Марыі ў Сіракузе – чалавечымі, у 1953-м. Нязначнае мястэчка Меджугор’е пасля “таямнічых” з’яўленняў Марыі пераўтварылася ў буйны цэнтр пілігрымак і рэлігійнага пакланення. Фільм “Жанчыны, якія плачуць” адчыняе акно ў свет рэлігійных феноменаў.