СТОПКАДР
галоўная
студыя
фільматэка
відэачасопіс
фільмаграфія
біяграфія
кантакты

Magnificat
Галерэя

Гасцёўня

Спасылкі

Мапа сайту



Студыя «СТОПКАДР» Друк E-mail
Унітарнае прадпрыемства «студыя «СТОПКАДР» было заснавана ў 1997 годзе рэжысёрам-аператарам Юрыем ГАРУЛЁВЫМ, які з таго часу сумяшчае кіраўніцтва студыі і працу на студыі «ЛЕТАПІС» нацыянальнай кінастудыі «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ», дзе з’яўляецца штатным рэжысёрам і аператарам.
З часу заснавання ў студыі створана 10 дакументальных фільмаў, якія трансляваліся па дзяржаўных каналах беларускага тэлебачання і ўдзельнічалі ў розных міжнародных і рэспубліканскіх кінафестывалях.
Студыя з'яўляецца адным з арганізатараў Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «SIGNIS-БЕЛАРУСЬ» і адным з заснавальнікаў Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «MAGNIFICAT», які ўпершыню адбыўся ў 2005 годзе.
Адным з накірункаў працы студыі з'яўляецца стварэнне летапісу адраджэння каталіцызма на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым з 2001 года студыя выпускае відэачасопіс «ВЫЗНАННЕ ВЕРЫ», які адлюстроўвае асноўныя падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Студыя мае добрыя кантакты з іншымі творчымі структурамі ў галіне кіно і тэлебачання, што існуюць ў Беларусі.
Студыя ўкамплектавана прафесійным здымачным абсталяваннем:
- відэакамерай «Ikegami» з усімі неабходнымі аксесуарамі;
- восокаякаснаю гукавою апаратураю (камплектам лічбовага магнітафона «Fostex»);
- прафесійнаю асвятляльнаю апаратураю абсталяванне (камплектам асвятляльных прыбораў «Dedolight»).
Усё гэта дазваляе супрацоўнічаць з прафесійнымі структурамі ў галіне кіно і тэлебачання і вырашаць творчыя задачы на самым высокім прафесійным узроўні.
Студыя таксама з'ўляецца членам EDN (Еўрапейскай сеткі дакументальнага кіно), прымае ўдзел у пічынгах, што праводзіць EDN, спрабуе вырашать рэалізацыю некаторых праектаў у кааперацыі з іншымі студыямі дакументальнага кінематографа.
 


Сёння, ЧАЦВЕР
9 верасня 2010 г.


ontop
© 2003-2010 Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
адміністратар