UT UNUM SINT - КАБ УСЕ БЫЛІ АДНО
 
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм

     

Галерэя

Гасцёўня

Спасылкі

Мапа сайту



Друк E-mail
ПРАТАКОЛ
выніковага паседжання журы
 Пятага Мiжнароднага
каталіцкага фестывалю хрысціянскіх
фільмаў і тэлепраграм
«MAGNIFICAT '2009»

26 чэрвеня 2009, г. Глыбокае
Абмеркаваўшы вынікі прамежкавых пасяджэнняў,
журы прыняло рашэнне узнагародзіць:
   
  І Спецыяльнымі прызамі:  
1) Прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў. За лепшы кінапартрэт святара-місіянера.
- Фільм “Від зверху”
Аўтары сцэнарыя і рэжысёры-Катаржына Урода, Кацпер Чубак (Religia TV, Польшча)
2)

Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый “Signis-Беларусь”. За удалы выбар героя, які ідзе да вышынь сапраўднай веры
- Фільм “Партрэт немаладога чалавека”
Аўтар сцэнарыя - Ігар Сабко
Рэжысёр - Аляксандр Сталяроў (Кінакампанія “Лесвіца”, Украіна)

3) Прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю “Niepokalanów” (Польшча). За новы узровень гістарычнай праўды ў адлюстраванні падзей Другой сусветнай вайны.
- Фільм  “Спіс Кісялёва”
Рэжысёр - Юрый Малюгін (Расія)
4) Прыз Польскага Інстытута ў Мінску.
За лепшы сцэнарый і драматургію фільма.
-Фільм  “Марыя і Марфа”
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр – Наталля Патракова(Студыя “Кінематаграфіст”, Украіна)
5) Прыз Глыбоцкага райвыканкама. За шырыню хрысціянскага погляду і аптымізм у творчасі.
- Фільм “Зляпі мяне, Пане!”
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр – Алена Лабачова-Дварэцкая (Праваслаўнае інфармацыйнае агенцтва “Рускі летапіс” Расія)
6)

Прыз Віцебскага аблвыканкама. За захаванне духоўнай спадчыны
- Фільм “Каля Чырвонага Касцёла”
Аўтары сцэнарыя:Уладзіслаў Завальнюк, Уладзімір Арлоў
Рэжысёр - Уладзімір Арлоў (Студыя: “Чырвоны касцёл”, Беларусь)

  ІI      Дыпломамі і прызамі журы:  
1) За вырашэнне сацыяльнай праблематыкі сродкамі анімацыйнага кінематографа.
- Анімацыйны фільм “Лу. Калядная  гісторыя” 
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Вера Токарава (НА Фонд “Губернія”,Расія)
2) За лепшы тэлевізійны рэпартаж.
- Тэлепраграма “Біблія дзень і ноч”
Рэжысёры: Гая Валерыя Роза, Марка Алеоццы, Антонія Амміраці Джанні Эпіфані, Мілена Мілані, Мануэля Леанбруні (Італія)
3) За ўвасабленне тэмы міжрэлігійнага дыялогу.
- Фільм “Дакранаючыся да Боскага”
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Рапай Поатхакарэн (Індыя)
4) За ўвасабленне тэмы Боскага провіду.
- Фільм “Панна Марыя з Ражкоўкі”
Аўтар сцэнарыя і рэжыссёр – Зоя Катовіч (Белтэлерадыёкампанія, Беларусь)
5) За папулярызацыю рэлігійна-культурнай спадчыны ў экраннай культуры.
-Фільм “Берацінус”
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Ілі Пепа (Албанія)
6) За вытанчанасць кінематаграфічнай формы ў асэнсаванні  філасофіі жыцця.
-Фільм “Іншае жыццё”
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Марк Соосаар (Эстонія)
7) За глыбокую творчую ідэю фільма аўтару сцэнарыя Міхаілу Вальфковічу
 - Фільм “Чацвёртая размова” (Расія)
8) За лепшы адукацыйны праект
- Фільм “Заклік да Фацімы”
Рэжысёр – Томас МакКормак (Ірландыя)
  III    Дыплом і прыз дзіцячага журы
  За лепшы дзіцячы мультыплікацыйны фільм
- Анімацыйны фільм “Сабачыя дзверцы”
Аўтары сцэнарыя: Наталля Мальгіна, Уладзімір Жук,Сяргей Сцяпанаў
Рэжысёр Наталля Мальгіна
  IV Дыпломамі і спецыяльнымі прызамі журы:
1) За рэжысуру
- Фільм “Сон Якуба”      
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Ян П. Матушынскі (Religia TV Польшча)
2) За яскравае ўвасабленне вобразу святара - пакутніка веры
- Фільм”Шлях надзеі”
Аўтар  сцэнарыя - Дэвід Нальеры      
Рэжысёры: Дэвід Нальеры, Марк Будзіньён (Salt and Light Television, Канада)
3) За небанальнае вырашэнне тэмы духоўнага пошуку
- Фільм “Неба Зямля”     
Аўтары сцэнарыя: Маргарыта Смірнова, Сяргей Карандашоў     
Рэжысёры: Аляксандр Купрын, Сяргей Карандашоў (Студыя “Жнівень”,Расія)
4) За таленавітае ўвасабленне тэмы чалавечай годнасці
- Фільм”Калі хочаш пачуць, паглядзі     
Аўтар сцэнарыя - Ірына Дзям’янава     
Рэжысёр - Таццяна Кіракозава(Беларускі відэацэнтр,Беларусь)
5) За паслядоўную глыбокую распрацоўку хрысціянскай тэматыкі ў дакументальным   кінематографе 
Рэжысёру Дайрану Мастарсану
6)

За фотамастацтва і вялікі творчы ўклад у развіццё фестываля
Брату Карнэліусу Консэку

  V Прыз за лепшы дакументальны фільм:
  Фільм “НАПЕРАКОР ЦЕМРЫ. Духоўнае знаёмства з Аушвіцам”
Аўтары сцэнарыя: Крыстоф Вольф, Рон Шміт, Джэйсан Шміт  Рэжысёр - Крыстоф Вольф (Германія)
  VI Прыз за лепшую тэлепраграму:
  Журы прыняло рашэнне прыз за лепшую тэлепраграму не прысуджать
  VII Журы прыняло рашэнне Гран-Пры прысудзіць:
  - Фільм “Рускі запаведнік” (Краснадарская кінастудыя, Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Валерий Тимощенко
 

Старшыня журы — Віктар Хруль
Члены журы:
Эдуард Астаф'еў
Міхал Куркевіч
Вера Ганчарова
Леанід Рузаў
Галіна Шур
Алег Вінярскі
кс. Андрэй Зайчык
Таццяна Дубавец

 


Сёння, ПЯТНІЦА
3 верасня 2010 г. sp2


ontop
© 2003-2010 Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
адміністратар