UT UNUM SINT - КАБ УСЕ БЫЛІ АДНО
 
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм

     

Стопкадр
Галерэя

Гасцёўня

Спасылкі

Мапа сайту



Пратакол 2008 Друк E-mail
выніковага паседжання журы
  Чацвёртага Мiжнароднага
каталіцкага фестывалю хрысціянскіх
фільмаў і тэлепраграм
«MAGNIFICAT '2008»
21 чэрвеня 2008 года, г. Глыбокае
Абмеркаваўшы вынікі прамежкавых пасяджэнняў,
журы прыняло рашэнне узнагародзіць:
   
І Дыпломамі і прызамі журы:  
  За адлюстраванне жывой веры
1) - Фільм «74 рэгістры са Швейцарыі» (студыя “Орціс-фільм”, Расія)
Аўтар сцэнарыя – Якаў Вольфкавіч
Рэжысёр—ІрынаБесарабава
  За творчае раскрыццё тэмы паклікання
2) - Фільм “Дон Ларэнца Мілані - паслухмяны паўстанец”, студыя Rai Educational, Італія
   Аўтарсцэнарыя і рэжысёр — Элізабэта Кастана
  За эстэтычна-філасофскае вырашэнне тэмы чалавечай годнасці
3) - Фільм  “Свет прастадушных” , студыя ТСН, Расія
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Тофік Шахвердзіеў
  За творчае спалучэнне ідэй міжрэлігійнага дыялогу і патрыятызму
4) - Фільм “Вуліца Бейрут 17-19”, студыя CAVV, Ліван
Аўтар сцэнарыя і рэжыссёр - Ражыда Скафф
  За глыбокае асэнсаванне драматычных падзей сучаснасці з пазіцый веры
5) - Фільм “Нязломныя”, студыя Плюма Пікчэрз, ЗША
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Арманда П. Ібаньес
  За стварэнне цэласнага мастацкага вобразу ў дакументальным фільме
6) - Фільм “Гісторыя рук”, TSN, Швейцарскае італьянамоўнае тэлебачанне.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Андрэа Канэта
  За рэжысуру
7) - Фільм «Вальс», студыя “Беларусьфільм”, Беларусь
Аўтар сцэнарыя — Вольга Дашук
Рэжысёр – Віктар Аслюк
  За лепшы сцэнарый і дасканалую даследчую працу з архіўнымі матэрыяламі з гісторыі каталіцкага касцёлу
8)

- Фільм “Прафесія: Прымас Польшчы”, студыя Agencja Filmova TVP, Польшча
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр – Анна Т. Петрашак

  За аператарскае майстэрства
9) - Дакументальны фільм «З Богам», студыя EKU-TV, Латвія
Аўтары фільма — Айя Стэйнэ-Тыдрыкс і Пэтэрыс Тыдрыкіс
  За пластыку і ўвасабленне тэмы прыгажосці
10) - Фільм “Евангелле паводле Кловіа”, студыя Істра фільм, Харватыя
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Бернардын Модрыч
  За актуальнасць тэмы
11) - Фільм “Паварот да лепшага. Годнасць, спачуванне і эўтаназія”, студыя Salt and Light Television Productions, Канада
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Педра Гевара-Ман
  За прадстаўленую праграму і за паслядоўнае развіццё традыцый аўтарскага кіно ў беларускім кінематографе
12) ВТА “Летапіс” кінастудыі “Беларусьфільм”.
ІІ Спецыяльнымі прызамі:  
1) Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый “Signis-Беларусь”. За увасабленне Міжрэлігійнага дыялогу
  - Фільм  «Малы брат Шарль дэ Фуко», TVP (Польскае тэлебачанне), Польшча
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Кшыштаф Журоўскі
2) Прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў. За рэжысёрскае майстэрства ва ўвасабленні мінімальнымі экраннымі сродкамі кінапартрэту духоўнай асобы
  - Фільм  «Музыка і фарбы айца Леаніда», студыя AСT Formation, Францыя
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Уладзімір Казлоў
3) Прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю “Niepokalanów” (Польшча). За арыгінальнае раскрыццё на экране евангельскай тэматыкі сродкамі выяўленчага мастацтва
 

- Фільм «Шлях Хрыста», кампанія Грузтэлефільм, Грузія
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Роланд Барашвілі

4) Прыз Глыбоцкага райвыканкама. За паслядоўнае і дзейснае раскрыццё тэмы міласэрнасці.
  - Фільм «Новы дом для “крышталёвага” хлопчыка», студыя Першы канал, Расія
Аўтар сцэнарыя - Людміла Маісеенка
Рэжысёр — Аляксандр Цяпаў
5) Прыз Віцебскага аблвыканкама. За творчае развіццё класічных традыцый беларускага дакументальнага кінематографа
  - Фільм «Айцец Сергій», студыя Беларусьфільм, Беларусь
Аўтар сцэнарыя — Уладзімір Мароз
Рэжысёр – Станіслаў Гайдук
6) Ад дырэктара бюро адукацыі IPN (Інстытут Нацыянальнай Памяці, Польшча). За папулярызацыю гістарычных ведаў сродкамі кінематографу
  - Тэлепарадача “Існасць. Святы Рафал”.
Аўтары сцэнарыя — Алена Сініца і Галіна Дзядзічкіна
Рэжысёр – Леанід Рузаў
7) Ад старшыні IPN (Інстытут Нацыянальнай Памяці, Польшча). За захаванне гістарычнай памяці народу
  - Дакументальны фільм “Ва ўсе дні”, студыя Беларусьфільм
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Міхаіл Жданоўскі
ІІІ Прыз за лепшы дакументальны фільм:
  - Фільм «Дзяўчаты, Дзяўчаты», студыя “Лествіца”, Украіна
Аўтар сцэнарыя - а. Ігар Сабко
Рэжысёр - Аляксандр Сталяроў
VI Прыз за лепшую тэлепраграму:
  - Тэлепраграму «Тэлевізійная служба добрых навінаў», тэлекампанія “Ангел ТВ”, Беларусь
Аўтар сцэнарыя - Аляксандр Калінкін
Рэжысёр - Карына Калінкіна
IV Журы прыняло рашэнне Гран-Пры прысудзіць:
  Дакументальны фільм “Ва ўсе дні”, студыя Беларусьфільм
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Міхаіл Жданоўскі
  Cтаршыня журы — Крыстына Лялько
Члены журы:
Наталля Пан
Галіна Шур
Аркадзь Шпунт
Алег Вінярскі
кс. Андрэй Зайчык
Таццяна Дубавец
Міхал Куркевіч
 


Сёння, ПЯТНІЦА
3 верасня 2010 г. sp2


ontop
© 2003-2010 Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
адміністратар