UT UNUM SINT - КАБ УСЕ БЫЛІ АДНО
 
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм

Мінск-Глыбокае-Удзела
7-11 верасня 2010 года
   
 
MAGNIFICAT
Галоўная
Падзеі фестывалю
Каталог фільмаў
Відэаканал
Рэгламент
Праграма
Узнагароды
Пратаколы
Месца правядзення
Кантакты
Вынікі анкеты

Стопкадр
Галерэя

Гасцёўня

Спасылкі

Мапа сайту
Аўтарызацыя





Забылі пароль?



Прывітальнае слова старшыні Глыбоцкага райвыканкама на Magnificat 2008 Друк E-mail
Image
    Паважаныя ўдзельнікі і госці Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat' 2008!
    Я шчыра вітаю вас на гасціннай Глыбоцкай зямлі!
 Глыбачанам вельмі пашанцавала. Дзякуючы фестывалю, пра наш правінцыяльны гарадок і яго працавітых,  добразычлівых людзей даведаліся ў Італіі, Францыі,Канадзе, Мексіцы, Швейцарыі, Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне, Расіі, якія прадстаўлялі на конкурс свае творчыя работы ў гэты і папярэднія гады. Самых розных кінафестываляў у свеце мноства. Такіх,як наш, глыбоцкі, няшмат. Magnificat - гэта месца сустрэчы людзей, аб'яднаных адной справай,адной ідэяй, гэта фестываль дабрыні, справядлівасці,аптымізму, мудрасці і надзеі.
 Я выказваю глыбокую ўдзячнасць арганізатарам фестывалю за тое, што мы ў чарговы раз маем магчымасць дакрануцца да высокага мастацтва, духоўна ўзбагаціцца.
    Жадаю ўдзельнікам і гасцям фестывалю плённай творчай працы, новых адкрыццяў, прыемных сустрэч і знаёмства з незалежнай прыгожай еўрапейскай краінай - Рэспублікай Беларусь - праз нашу гасцінную, непаўторную Глыбоччыну.

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама М.М.Кандзерскі
 


Сёння, ЧАЦВЕР
9 верасня 2010 г. sp2


ontop
© 2003-2010 Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
адміністратар