logo SIGNIS-BELARUS
 
SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
галоўная
асацыяцыя
навіны
статут
заснавальнікі
гісторыя
кантакты

Magnificat
Стопкадр
Галерэя

Гасцёўня

Спасылкі

Мапа сайту



Быць разам у духоўным імкненні да Бога Друк E-mail

 На фестывалі “Magnificat-2007”

 У мястэчку Ўдзела а першае гадзіне дня прайшла цырымонія адкрыцця  ІІІ Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2007”.

    У касцёле Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ўрачыстая Святая імша, якую цэлебравалі Апостальскі нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Марцін Відавіч, Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Біскуп Антоні Дзям’янка і Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.


    У гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч падкрэсліў, што сёння кінематаграфісты ўсё часцей звяртаюцца да хрысціянскіх тэмаў – і  важна пра Хрыста сведчыць, а не спрабаваць скарыстаць Яго ў сваіх мэтах, як гэта пнуліся зрабіць фарысеі.

    Ля помніка Максіміліяну Кольбэ выступілі першы намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Віналій Пяткевіч, прэзідэнт каталіцкай асацыяцыі для камунікацый

    “SIGNIS-Еўропа” Джос Хорэманс. Ліст ад імя ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў  Леаніда Гулякі зачытала кіраўнік Глыбоцкага аддзела культуры Марыя Паляк, а пасланне з Ватыкану Арцыбіскупа Джона Фоўлі, прэзідэнта Папскай Рады па пытаннях сацыяльнай камунікацыі – прагучала з вуснаў дырэктара фестывалю кс.Аляксандра Амяльчэні.

    Манахіня Сафія, прэзідэнт Праваслаўнага кінафестывалю “Сустрэча” з Обнінску, параўнала сучасных дакументалістаў з апосталамі, якія пакліканыя сведчыць пра Хрыста і прыводзіць людзей да Бога. А старшыня кінафестывалю Юры Гарулёў падкрэсліў, што творцы імкнуцца быць непадобнымі адзін на аднаго, “але мы ўсе павінны быць разам у духоўным імкненні да Бога. І таму мы стаім тут побач: праваслаўныя, пратэстанты і католікі.”

    Традыцыйны кадр з “кінахлапушкай”. Біскупы, Апостальскі нунцый, старшыня журы Крыстына Лялько, старшыня фестывалю Юры Гарулёў абвяшчаюць: “Magnificat – дубль 3”.

    ІІІ Міжнародны каталіцкі фестываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм адкрыўся.

    У музеі Максіміліяна Кольбэ прэм’ера “незвычайнага фільма незвычайнага аўтара”.

    Пазаконкурсная стужка “Чары прыроды. У лесе” створаная ксяндзом Казімірам Сьвёнтэкам. Як распавёў Юры Гарулёў, Яго Эміненцыя паставіў карціну, калі быў пробашчам у Пінску. Гарулёў звярнуў увагу на майстэрства аператара Свёнтэка, рэжысэра Свёнтэка і мантажніка Свёнтэка.

    Насычаныя колерамі планы лесу пад удумлівыя вершы змяняюцца ўважлівымі партрэтамі лясных жыхароў. “Карціну добра выкарыстоўваць для арт-тэрапіі, каб здымаць агрэсію ў падлеткаў” – заўважае манахіня Сафія, псыхолаг па адукацыі.

    Тэлеперадача “Лёс чалавека. Айцец Казімір” распавяла пра ксяндза Казіміра Жыліса, які мужна адстойваў веру ў савецкія часы, а ў незалежнай Беларусі стаўся спаведнікам зняволеных Гарадзенскай турмы. Харвацкі фільм “Шляхамі памяці” – пра пакалечаных вайной вайскоўцаў, якія пілігрымуюць да Лурдзкай Божае маці.

    Увечары фэстываль працягнуўся ў Глыбокім.

Прэс-цэнтр фестывалю

 

 

Сёння, СЕРАДА
8 верасня 2010 г.


ontop
© 2003-2010 Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
адміністратар