Міхаіл Міхайлавіч Кандзерскі, Старшыня Глыбоцкага райвыканкама
  Паважаныя ўдзельнікі ІІІ Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм! Сардэчна вітаю Вас на Глыбоцкай зямлі! Трэці год Глыбоччына мае гонар прымаць гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Мы вельмі рады, што такая важная падзея адбываецца менавіта ў нашым краі. Два папярэднія фестывалі вельмі ўзбагацілі нашу культуру, далі магчымасць убачыць і ацаніць розныя светапогляды і падыходы да фарміравання асобы, яе каштоўнасцей, духоўнага выхавання.
Наш край мае багатую гісторыю і традыцыі. Мы беражліва захоўваем святы, абрады, звычаі, сваю традыцыйную культуру. Апошнім часам мэтанакіравана развіваем мясцовы турызм. Геаграфічнае таварыства вызначыла цэнтр Еўропы ў маляўнічым куточку нашага краю – вёсцы Івесь, якому і будзе прысвечаны адзін з дзён фестываля. Чарговы раз выказваю глыбокую падзяку заснавальнікам і арганізатарам фестываля за выбар нашага раёна месцам яго правядзення. У добры шлях, фестываль! Старшыня Глыбоцкага райвыканкама М.М.Кандзерскі |