Статус і мэты фестывалю |
Міжнародны каталіцкі Фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях. |
Ў конкурсе фестывалю могуць прымаць удзел ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ фільмы і ПРАГРАМЫ ўсіх фільмавытворчых студый і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама МУЛЬТЫПЛІКАЦЫЙНЫЯ фільмы гэтых жа структур.
|
Час і месца правядзення фестывалю |
Фестываль праводзіцца ў Беларусі кожны год. |
Фестываль арганізоўваецца на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. |
Некаторыя паказы і мерапрыемствы, у выпадку неабходнасці, могуць адбывацца ў іншых раёнах. |
|
Патранаж і арганізацыя |
Фестываль праводзіцца пад патранажам Канферэнцыі Каталіцкіх Епіскапаў у Беларусі.
|
|
Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца: |
| |
| • Віцебская дыяцэзія |
| • Рэдакцыя культурна-рэлігійнага часопіса «ДЫЯЛОГ» |
| • Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «студыя «СТОПКАДР» |
Заснавальнікамі Фестывалю прызначаецца АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ, які выбірае СТАРШЫНЮ. |
СТАРШЫНЯ Фестывалю здзяйсняе прадстаўнічую функцыю кіравання фестывалем. |
Арганізацыйны камітэт на чале са Старшынёй Аргкамітэта складаецца з прафесіяналаў, адказных за сваю частку працы, неабходнай для падрыхтоўкі і правядзення Фестывалю. |
Арганізацыйны камітэт прызначае Дырэкцыю Фестывалю і Дырэктара. |
Дырэкцыя Фестывалю на чале з Дырэктарам праводзіць у поўным аб'ёме практычную работу па папярэдняй падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні Фестывалю. |
Дырэктар Фестывалю з'яўляецца пастаянна дзеючай асобай як падчас Фестывалю, так і ў перыяд паміж фестывалямі. |
Арганізацыйны камітэт фарміруе ЖУРЫ Фестывалю, запрашаючы для гэтай працы духоўных асобаў і творчых працаўнікоў. |
|
 Склад удзельнікаў і прадстаўленне работ |
Фестываль з'яўляецца адкрытым для ўдзельнікаў усіх хрысціянскіх канфесій і фарміруецца з: |
| • стваральнікаў фільмаў і праграм, якія ўдзельнічаюць у конкурснай праграме Фестывалю, і прадстаўнікоў студый (колькасць прадстаўнікоў кожнай студыі паасобна вызначаецца Аргкамітэтам); |
| • творчых работнікаў і духоўных асобаў, якія не прадстаўляюць свае работы на Фестываль, але запрошаны Аргкамітэтам. |
Усе ўдзельнікі Фестывалю прымаюцца на поўнае забеспячэнне Дырэкцыяй Фестывалю (за выключэннем аплаты праезду ад месца жыхарства да месца правядзення Фестывалю і назад). |
На папярэдні адбор для ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца без абмежавання творы ўсіх студый у Беларусі і за яе межамі. |
Арганізацыйны камітэт размяжоўвае паступаючыя на Фестываль работы на 2 групы: КОНКУРСНУЮ і ІНФАРМАЦЫЙНУЮ праграмы. |
Адбор у конкурсную і інфармацыйную праграмы праводзіць Селекцыйная камісія, якая прызначаецца Арганізацыйным камітэтам. |
Селекцыя прадстаўленых фільмаў і паведамленне ўдзельнікаў праводзіцца з 1 мая да 15 червеня 2010 года (1:05:2010 - 15:06:2010).
|
Прызы фестывалю |
Фестываль мае дзве сістэмы прызоў, кожная з якіх арыентавана на шырокую ацэнку сітуацыі. |
Прызы журы: |
На падставе поўнага прагляду ўсіх работ, прадстаўленых на конкурснай праграме, ЖУРЫ прысуджае: |
| •ГРАН ПРЫ Фестывалю - галоўную ўзнагароду; |
| • Прыз за лепшы дакументальны фільм |
| • Прыз за лепшую тэлепраграму |
Журы мае права ўзнагароджваць дыпломамі асобных удзельнікаў за выдатныя поспехі ў прафесіях альбо ў мэтанакіраванасцях іх работ |
Спецыяльныя прызы: |
| • Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ, |
| • Прыз кангрэгацыі айцоў францішканцаў, |
| • Прыз фестывалю NIEPOKALANOW (Польшча). |
| • Прыз Глыбокскага райвыканкама |
| • Прыз Віцебскага аблвыканкама |
|
Фільмакопіі і тэрміны |
Работы для селекцыйнага адбору павінны быць дасланыя на DVD (Video-CD) у 3-х экзэмплярах. Дадатковыя пісьмовыя дакументы могуць быць дасланыя праз Internet на e-mail адрас
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script
ці адпраўленыя па пошце на дыскеце альбо CD-ROMe (адрас знаходзіцца ў рэгістрацыйнай форме). |
Папярэднія матэрыялы і дакументы будуць пакінуты ў Архіве Фестывалю і могуць быць выкарыстаны для некамерцыйных праглядаў. |
Кожная работа павінна суправаджацца ўласнай Формай удзельніка. Максімальны працяг фільма ці праграмы павінен складаль не больш за 52 хвіліны. Работа, якая дасылаецца на арыгінальнай мове, павінна мець дыялогавы ліст на англійскай (рускай) мове і англійскія (рускія) субцітры. |
Апошні тэрмін падачы дакументаў для селекцыйнага адбору - 30 красавіка 2010 года (30:04:2010) тэрмін можа быць падоўжаны
|
Фестываль адбудзецца ў МІНСКУ, пасёлку УДЗЕЛА і раённым цэнтры ГЛЫБОКАЕ (Віцебская вобласць) 7-11 верасня 2010 года (7-11:09:2010) |