
 Мы пачалі рыхтавацца да 4-га Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм MAGNIFICAT’2008. Як і папярэднія фестывалі, мінулагодні дадаў нам шмат клопатаў, але ён прынес і сапраўднае задавальненне тым, хто яго ладзіў. Работы, якія мы атрымалі, былі , па-сапраўднаму , творчымі, і гэта было найбольш прыемна. Аўтары і рэжысёры, якія ўвайшлі ў конкурс былі высокапрафесійнымі майстрамі. Шмат з тых стужак, якія былі паказаны на нашым фестывалі, маглі б упрыгожыць конкурс самых вядомых форумаў дакументальнага кіно. Фільмы і перадачы з 14 краін прынялі ўдзел у фестывалі, і гэта было яшчэ адно дасягненне..
Мы паклалі ў аснову фестывалю экуменічны прынцып, і паспяхова вытрымліваем яго.
Мы, сапраўды, былі адзіны ў духу і на экранах на працягу фестываляў мінулых гадоў. Мы адчуваем, што аўтары і рэжысёры Беларусі ўжо зараз рыхтуюцца да наступнага фестывалю, а ў планах студый усё часцей узнікаюць тэмы духоўнага і рэлігійнага зместу. І гэта нас цешыць.
Вітаем Вас на старонках нашага сайту.
Запрашаем майстроў з нашай Беларусі і замежжа ў конкурс MAGNIFICAT’ 2008. Чакаем Вашых прапаноў.
Будзем вельмі рады ўбачыць Вас сёлета сярод ўдзельнікаў і гасцей фестывалю.
Юры Гарулёў, Старшыня фестывалю MAGNIFICAT’2008 |