|
 |
 |
 |
 |
|
05.06.2007 г. |
|
Мы сардэчна запрашаем Вас на ІІІ Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT '2007. Вашай увазе будуць прапанаваны звыш 40 работ, якія прадстаўляюць усе хрысціянскія канфесіі і створаны ў розных краінах свету.
У конкурсе будуць удзельнічаць фільмы, якія ўжо адзначаны ўзнагародамі на шматлікіх кінафестывалях і новыя, прэм'ерныя працы з чатырнаццаці краін. Спіс і кароткі змест фільмаў глядзіце на старонцы конкурс . Таксама на старонцы праграма размешчаны парадак правядзення фестывалю. Уваход на конкурсныя прагляды фільмаў ды іншыя мерапрыемствы фестывалю будзе свабодным. |
|
|
29.05.2007 г. |

 Мы пачалі рыхтавацца да 4-га Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм MAGNIFICAT’2008. Як і папярэднія фестывалі, мінулагодні дадаў нам шмат клопатаў, але ён прынес і сапраўднае задавальненне тым, хто яго ладзіў. Работы, якія мы атрымалі, былі , па-сапраўднаму , творчымі, і гэта было найбольш прыемна. Аўтары і рэжысёры, якія ўвайшлі ў конкурс былі высокапрафесійнымі майстрамі. Шмат з тых стужак, якія былі паказаны на нашым фестывалі, маглі б упрыгожыць конкурс самых вядомых форумаў дакументальнага кіно. Фільмы і перадачы з 14 краін прынялі ўдзел у фестывалі, і гэта было яшчэ адно дасягненне.. |
|
Падрабязней...
|
|
|
06.06.2007 г. |
|
Арцыбіскуп Джон П. Фоўлі, Прэзідэнт Папскай рады па пытаннях сацыяльнай камунікацыі  Фестываль з’яўляецца вельмі цікавай магчымасцю паразважаць аб важнасці прадукцыі, якая ствараецца на тэлебачанні. Мы добра ведаем, што тэлебачанне ўвайшло ў наш дом і жыццё, ведаем, што дзеці і бацькі лічаць гэтага пасрэдніка вельмі важным. Тэлебачанне можна быць магутным сродкам евангелізацыі, камунікацыі, выхавання. Але нам трэба мець на ўвазе, што за гэта адказваем мы ўсе. І вельмі важна пераканаць вытворцаў, што трэба ствараць фільмы, якія маглі б садзейнічаць прагрэсу чалавечага грамадства, шанаваць годнасць чалавека, паважаць агульныя каштоўнасці. Ва ўмовах сучаснага свету мы маем патрэбу пачуць пасланне любові, міру і цярпімасці. Езус Хрыстус пакінуў гэтае пасланне, і Евангелле магло б стаць цікавай тэмай для вытворцы, які імкнецца дбаць пра сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці. Сродкі масавай інфармацыі вельмі важныя для стварэння культуры, якая трымаецца на павазе да чалавечай годнасці, і Папа Бенэдыкт XVI у сваім пасланні на Сусветны дзень масавых камунікацый, засяродзіўшы свае разважанні на дзецях, падкрэслівае патрэбу ў адказнай палітыцы выхавання, да якой далучаюцца ўсе — сям’я, школа, вытворца і Касцёл. |
|
Падрабязней...
|
|
|
06.06.2007 г. |
|
Арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі  Шаноўныя арганізатары, ўдзельнікі і госці ІІI Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat 2007»! Даўно мінулі тыя часы, калі адзіным шляхам распаўсюджвання Евангельскай весткі быў непасрэдны вусны пераказ. Мы з вамі жывем у эпоху высокіх тэхналогій, калі сродкі перадачы інфармацыі дасягнулі нябачанага дагэтуль узроўня развіцця. Нездарма яшчэ на Другім Ватыканскім Саборы, што завяршыўся сорак гадоў таму, быў прыняты спецыяльны Дэкрэт пра сродкі сацыяльнай камунікацыі Inter mirifica, дзе падкрэслівалася вялікая сіла сродкаў масавай інфармацыі, з якой яны ўплываюць на ўсё чалавечае грамадства. Таму ў сучасных умовах Касцёл шырока выкарыстоўвае дасягненні тэхнічнага прагрэсу для выканання свайго керыгматычнага задання — місіі абвяшчэння Евангелля. Пра гэта сведчыць дзейнасць шматлікіх каталіцкіх выдавецтваў, друкаваных і электронных сродкаў інфармацыі, наяўнасць багатых хрысціянскіх рэсурсаў у Інтэрнэце. Важнасць такой шырокай прысутнасці Касцёла ў сусветнай інфармацыйнай прасторы неаднаразова падкрэсліваў Слуга Божы Ян Павел ІІ. |
|
Падрабязней...
|
|
|
06.06.2007 г. |
|
Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  “Ідзіце на ўвесь свет і абвяшчайце Евангелле” (Mк 16, 15) – вось апошні наказ, з якім Уваскрослы Хрыстус звярнуўся да сваіх вучняў. Сёння, у ХХІ стагоддзі, вялікую ролю ў абвяшчэнні навукі Езуса Хрыта адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі. “Па сваім выхаваўчым уздзеянні (яны) спаборнічаюць са школаю, Касцёлам, і магчыма нават з сям’ёю” – заўважае Папа Бенедыкт 16 у Пасланні на 41 Дзень СМІ. У сучасным свеце моладзь успрымае рэчаіснасць у адпаведнасці з вобразамі створанымі тэлебачаннем, кінематографам і інтэрнэтам. Нажаль агульная выхаваўчая тэндэнцыя СМІ у нашыя дні накіравана супраць навукі Бога і Касцёла. Прапагандаванне насілля і распусты збірае перад экранам шырокую аўдыторыю і прыносіць добрыя заробкі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
06.06.2007 г. |
|
Біскуп Уладзіслаў Блін, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі
  Вітаю ўсіх удзельнікаў і гасцей ІІІ Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT-2007. Вельмі рады, што фестываль з кожным годам расце і пашырае свае межы. Сапраўднае мастацтва бязмежнае, як і хрысціянская любоў ў гэтым свеце. 14 краін заявілі пра свой удзел у гэтым форуме і я перакананы, што наша агульная справа служыць умацаванню каштоўнасцяў, якія дорыць нам вера ў Хрыста. У аснову фестывалю пакладзены экуменічны прынцып. Хрысціянскія каштоўнасці яднаюць людзей, для якіх духоўнасць і на экране і ў жыцці не пустая фармальнасць. Наш фестываль натхняе творчых людзей на новыя пошукі ў стварэнні новых тэлепраграм і кінастужак. |
|
Падрабязней...
|
|
|
06.06.2007 г. |
Міхаіл Міхайлавіч Кандзерскі, Старшыня Глыбоцкага райвыканкама
  Паважаныя ўдзельнікі ІІІ Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм! Сардэчна вітаю Вас на Глыбоцкай зямлі! Трэці год Глыбоччына мае гонар прымаць гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Мы вельмі рады, што такая важная падзея адбываецца менавіта ў нашым краі. Два папярэднія фестывалі вельмі ўзбагацілі нашу культуру, далі магчымасць убачыць і ацаніць розныя светапогляды і падыходы да фарміравання асобы, яе каштоўнасцей, духоўнага выхавання. |
|
Падрабязней...
|
|
| << [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 [Наступная] > [Апошняя] >>
| | Вынікі 35 - 41 з 41 | |
 |
|
|
 |

Сёння, ЧАЦВЕР 9 верасня 2010 г. |

|
|