Андрэа Канета
Тэо – афіцэр аўстрыйскай паліцыі, які страціў абедзве рукі падчас тэракта. На працягу многіх гадоў ён спрабаваў карыстацца пратэзамі, але яго найвялікшае жаданне было мець сапраўдныя рукі. Пасля доўгага чакання гэта яго мара здзейснілася. Джузэпэ робіць вырабы з дрэва. Сваімі рукамі ён выразае, стругае і паліруе. Гэтымі ж рукамі ён таксама іграе на фартэпіяна і сачыняе музыку. Гэтыя два вельмі адрозныя заняткі зліваюцца ў адзін у яго імкненні ствараць музыку разам з прадметамі мэблі. Джузэпэ выкарыстоўвае свае рукі для ажыццяўлення зусім розных заняткаў. Алоіс пакутуе ад цэрэбральнага паралічу, які поўнасцю перашкаджае яму камунікаваць з людзьмі. Аднойчы пры дапамозе рукі сваёй маці ён змог “гаварыць у пісьмовай форме”, раптоўна пачаўшы выражаць свае нечаканыя думкі і ідэі. Гэты метад камунікацыі сёння вядомы як “палегчаная камунікацыя” - прыклад дотыку рук, які ў выніку дазваляе ўсталяваць напоўнены сэнсам кантакт з астатнім светам.