Міхаіл Вальфковіч
Фільм названы па асацыяцыі з кнігай Уладзіміра Салаўёва “Тры размовы”. “Чацвёртая размова” – гэта фільм-роздум... Хто мы? Навошта мы тут? Што такое патрыятызм? Ці існуе нейкая асаблівая “руская ідэя”? Гэты складаны для ўспрыняцця фільм патрабуе напружанай увагі, саўдзелу і суразважання. Магчыма, яго варта паглядзець не адзін раз. Аўтары не ставілі перад сабой задачу адказаць на пытанні, яны толькі нагадалі, што ёсць такія пытанні, над якімі задумваліся найлепшыя розумы Расіі. А адказы ў кожнага часу свае.