Юрыс Пошкус
У гэтым фільме героі сустракаюцца з рэальнымі абставінамі і рэальнымі людзьмі. Галоўныя дзеючыя асобы, Эрык і Даніэль, на вуліцах Рыгі навучаюць Евангеллю і выкладаюць свае погляды на сучасны хрысціянскі стыль жыцця. Яны сябруюць, але маюць розныя погляды, ідэалістычны і матэрыялістычны. Гратэскная і ў той жа час рэальная гісторыя пра тых, хто спрабуе спалучыць фанатычную веру з зямнымі жаданнямі, умовамі жыцця.