Статус і мэты фестывалю |
Міжнародны каталіцкі Фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм "MAGNIFICAT" з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях. |
У конкурсе фестывалю могуць прымаць удзел ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ фільмы і ПРАГРАМЫ ўсіх фільмавытворчых студый і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама МУЛЬТЫПЛІКАЦЫЙНЫЯ фільмы гэтых жа структур.
|
Час і месца правядзення фестывалю |
Фестываль праводзіцца ў Беларусі кожны год. |
Фестываль арганізоўваецца ў Мінску і на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. |
Некаторыя паказы і мерапрыемствы, пры неабходнасці, могуць адбывацца ў іншых раёнах. |
|
Патранаж і арганізацыя |
|
Фестываль праводзіцца пад патранажам Канферэнцыі Каталіцкіх Епіскапаў у Беларусі.
|
|
Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца: |
|
|
| • Віцебская дыяцэзія; |
| • Рэдакцыя культурна-рэлігійнага часопіса «ДЫЯЛОГ»; |
| • Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «студыя «СТОПКАДР». |
Фестываль праводзіцца пры падтрымцы выканаўчага камітэта Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Заснавальнікамі Фестывалю прызначаецца АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ, які выбірае СТАРШЫНЮ. |
СТАРШЫНЯ Фестывалю здзяйсняе прадстаўнічую функцыю кіравання Фестывалем. |
Арганізацыйны камітэт на чале са Старшынёй Аргкамітэта складаецца з прафесіяналаў, кожны з якіх адказны за сваю частку працы, неабходнай для падрыхтоўкі і правядзення Фестывалю. |
Арганізацыйны камітэт прызначае Дырэкцыю Фестывалю і Дырэктара. |
Дырэкцыя Фестывалю на чале з Дырэктарам праводзіць у поўным аб'ёме практычную работу па папярэдняй падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні Фестывалю. |
Дырэктар Фестывалю з'яўляецца пастаянна дзеючай асобай як падчас Фестывалю, так і ў перыяд паміж фестывалямі. |
Арганізацыйны камітэт фарміруе ЖУРЫ Фестывалю, запрашаючы да гэтай працы духоўных асобаў і творчых працаўнікоў. |
|
 Склад удзельнікаў і прадстаўленне работ |
Фестываль з'яўляецца адкрытым для ўдзельнікаў усіх хрысціянскіх канфесій і фарміруецца з: |
| • стваральнікаў фільмаў і праграм, якія ўдзельнічаюць у конкурснай праграме Фестывалю, і прадстаўнікоў студый (колькасць прадстаўнікоў кожнай студыі паасобна вызначаецца Аргкамітэтам); |
| • творчых работнікаў і духоўных асобаў, якія не прадстаўляюць свае работы на Фестывалі, але запрошаны Аргкамітэтам. |
Усе ўдзельнікі Фестывалю прымаюцца на поўнае забеспячэнне Дырэкцыяй Фестывалю (за выключэннем аплаты праезду ад месца жыхарства да месца правядзення Фестывалю і назад). |
На папярэдні адбор для ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца без абмежавання творы ўсіх студый у Беларусі і за яе межамі. |
Арганізацыйны камітэт размяжоўвае работы, якія паступаюць на Фестываль работы на 2 групы: КОНКУРСНУЮ і ІНФАРМАЦЫЙНУЮ праграмы. |
Адбор у конкурсную і інфармацыйную праграмы праводзіць Селекцыйная камісія, якая прызначаецца Арганізацыйным камітэтам. |
Селекцыя прадстаўленых фільмаў і паведамленне пра гэта ўдзельнікам праводзіцца з 1 мая да 15 червеня 2012 года (1:05-15:06:2012)
|
Прызы фестывалю |
На Фестывалі дзейнічаюць дзве сістэмы прызоў, кожная з якіх арыентавана на шырокую ацэнку сітуацыі. |
Прызы журы: |
На падставе поўнага прагляду ўсіх работ, прадстаўленых на конкурснай праграме, ЖУРЫ прысуджае: |
| • ГРАН ПРЫ Фестывалю – галоўную ўзнагароду; |
| • Прыз за лепшы дакументальны фільм; |
| • Прыз за лепшую тэлепраграму. |
Журы мае права ўзнагароджваць дыпломамі асобных удзельнікаў за выдатныя поспехі ў пэўнай прафесіі альбо ў мэтанакіраванасці іх работ. |
Спецыяльныя прызы: |
| • Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ; |
| • Прыз кангрэгацыі айцоў францішканцаў; |
| • Прыз фестывалю NIEPOKALANÓW (Польшча); |
| • Прыз Глыбокскага райвыканкама; |
| • Прыз Віцебскага аблвыканкама; |
| • Прыз Польскага інстытута ў Мінску. |
|
Фільмакопіі і тэрміны |
Работы для селекцыйнага адбору павінны быць дасланыя на DVD (Video-CD) у 3-х экзэмплярах. Дадатковыя пісьмовыя дакументы могуць быць дасланыя праз Internet на электронны адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
ці адпраўленыя па пошце на дыскеце альбо CD-ROMe (адрас знаходзіцца ў РЭГІСТРАЦЫЙНАЙ ФОРМЕ). |
Папярэднія матэрыялы і дакументы будуць пакінуты ў АРХІВЕ ФЕСТЫВАЛЮ і могуць быць выкарыстаны для некамерцыйных праглядаў. Аргкмітэт размяшчае дадзеныя конкурсных работ у КАТАЛОГУ ФЕСТЫВАЛЯ на інтэрнэт-старонцы і ў друкаваным варыянце.
 Падчас запаўненні ФОРМЫ ЎДЗЕЛЬНІКА Вы маеце права даць дазвол ці забараніць выкарыстанне ў КАТАЛОГУ і на КАНАЛЕ ФЕСТЫВАЛЯ ўрыўка фільма ці праграмы (максімальна 10 хв., але не больш за 30% ад працягу конкурснай работы)
|
Кожная работа павінна суправаджацца ўласнай ФОРМАЙ УДЗЕЛЬНІКА. Максімальная працягласць фільма ці праграмы павінна складаль не больш за 52 хвіліны. Работа, якая дасылаецца на мове арыгінала, павінна мець дыялогавы ліст на англійскай (рускай) мове і англійскія (рускія) субцітры. |
Апошні тэрмін падачы дакументаў для селекцыйнага адбору 31 мая 2012 года (31.05.2012)
|
Фестываль адбудзецца ў МІНСКУ, пасёлку УДЗЕЛА і раённым цэнтры ГЛЫБОКАЕ (Віцебская вобласць) 9-13 верасня 2012 года (9-13:09:2012) |